«У апошнія гады тэрмін «жаночае прадпрымальніцтва» не толькі трывала ўвайшоў у эканамічнае жыццё сусветнай супольнасці, але і стаў часткай беларускіх рэалій. На развіцці жаночага бізнесу сфакусаваная ўвага дзяржавы і грамадскіх арганізацый. Хто прапусціць гэтую тэндэнцыю, той прайграе», — лічыць начальнік Цэнтра падтрымкі і развіцця жаночага прадпрымальніцтва Белінвестбанка Вікторыя БАЙРАН.
«Як паказаў наш вопыт, асноўныя праблемы, з якімі сутыкаюцца бізнес-лэдзі, — недахоп ведаў у фінансавай сферы і адсутнасць сродкаў для пачатку і развіцця сваёй справы. Мы паставілі перад сабой задачу па меры сіл вырашаць гэтыя пытанні», — адзначыла Вікторыя Байран.
На сённяшні дзень жаночы бізнес — сусветны трэнд. Жанчыны складаюць амаль 54 % насельніцтва нашай краіны, або практычна палову занятых у эканоміцы. Больш за 37 % беларусак маюць вышэйшую адукацыю. Каля 30 % гэтых жанчын маюць уласны бізнес.
У структуры кліенцкай базы малога і сярэдняга бізнесу Белінвестбанка жаночы бізнес складае 36 % — гэта звыш 11 тысяч кліентаў. За апошні год (з ліпеня мінулага года да ліпеня цяперашняга) колькасць крэдытаў, якія выдаюцца суб'ектам жаночага прадпрымальніцтва, павялічылася амаль у два разы.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/pryvatny-biznes
[4] https://zviazda.by/be/gramadstva
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhanchyny
[6] https://zviazda.by/be/tags/pradprymalnictva
[7] https://zviazda.by/be/tags/biznes-ledzi-0