Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
Нагадаем, што сёння ў сувязі з паступіўшым у 8 гадзін 56 хвілін паведамленнем па электроннай пошце ў кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі аб мініраванні шасці чыгуначных вакзалаў у Мінску, Гродне, Брэсце, Гомелі, Магілёве, Віцебску супрацоўнікамі праваахоўных органаў былі арганізаваны праверачныя мерапрыемствы, падчас якіх небяспечных прадметаў не выяўлена.
У перыяд правядзення аператыўна-следчых мерапрыемстваў адхілення ў графіку руху цягнікоў не дапушчана. З 9 гадзін 45 хвілін да 11 гадзін 30 хвілін адсутнічала магчымасць прадстаўлення інфармацыі кантакт-цэнтрам БЧ па тэлефонах 105, 151, электроннай пошце і месенджараў Viber, Telegram і WhatsApp, а таксама па званку з інфармацыйна-даведачных тэрміналаў, устаноўленых на вакзалах краіны.
Чыгуначныя вакзалы працуюць у штатным рэжыме, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[2] https://zviazda.by/be/tags/ilzheminiravanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakzal