Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2019 г. № 34 зацверджана Інструкцыя аб парадку аднясення вуліц населеных пунктаў да аўтамабільных дарог. Пра гэта паведамляе сайт транспартнага ведамства.
Інструкцыяй вызначаецца парадак аднясення вуліц населеных пунктаў да аўтамабільных дарог агульнага карыстання для распаўсюджвання на іх дзеяння Закона Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 1994 г. "Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці”.
У дакуменце гаворыцца пра тое, што статус вуліц пры іх аднясенні да аўтадарог агульнага карыстання застаецца нязменным.
Аднясенне вуліц да аўтадарог агульнага карыстання адбываецца згодна з наступнымі крытэрыямі:
Звесткі аб вуліцах, аднесеных да аўтадарог, уносяцца ў Дзяржаўны рэестр аўтамабільных дарог агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/autamabilnyya-darogi