"Белтэлекам" і "Белпошта" з 28 жніўня павышаюць тарыфы на некаторыя паслугі. Пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 7 жніўня 2019 года №66, якая прадугледжвае ўстанаўленне новых гранічных тарыфаў на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання, афіцыйна апублікавана [1] на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як растлумачылі ў "Белтэлекаме", цяпер тарыфы не забяспечваюць поўнага пакрыцця выдаткаў на аказанне паслуг. З 28 жніўня рэгуляваныя тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі вырастуць у сярэднім на 8,4%.
"Белтэлекам" праводзіць актыўную мадэрнізацыю сваіх сетак: састарэлыя медныя лініі сувязі замяняюць на оптавалакновыя па тэхналогіі GPON, абанентаў у гарадской і сельскай мясцовасці пераключаюць на сучасную IMS-платформу. Гэтыя мерапрыемствы спрыяюць зніжэнню сабекошту аказваемых паслуг і павелічэнню кампенсацыі затрат даходамі ад рэгуляваных паслуг мясцовай тэлефоннай сувязі", - адзначылі ў кампаніі.
Пры гэтым павышэнне рэгуляваных тарыфаў не закране іншых паслуг, якія прадстаўляюцца "Белтэлекамам", у тым ліку інтэрнэту і тэлебачання. Што датычыцца тарыфаў на паслугі паштовай сувязі, то перасылка паштовай карткі, ліста або бандэролі масай да 20 г для фізічных асоб падаражэе з Br0,48 да Br0,54.
За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г масы ліста або бандэролі патрэбна будзе даплочваць не чатыры капейкі, а пяць.
Для юрыдычных асоб і ІП перасылка паштовай карткі, ліста і бандэролі да 20 г падаражэе на пяць капеек - да Br0,45. За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г масы лісты або бандэролі прыйдзецца даплаціць 4,17 капейкі (цяпер - 3,33 капейкі).
Спасылкі
[1] http://www.pravo.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belposhta
[3] https://zviazda.by/be/tags/beltelekam