У Чэрвеньскім раёне вадзіцель, які кіраваў аўтамабілем Peugeot, збіў шасцігадовага хлопчыка, паведамілі БЕЛТА [1] ў Чэрвеньскім РАУС.
Няшчасны выпадак адбыўся ў вячэрні час у аграгарадку Любішына на вуліцы Спартыўная.
55-гадовы кіроўца, які працуе ў адной з арганізацый Мінска, збіў 6-гадовага хлопчыка. Падрабязнасці аварыі пакуль удакладняюцца.
Па папярэдніх звестках, кіроўца быў п'яны, але прайсці агляд на прадмет стану алкагольнага ап'янення адмовіўся. Хлопчык быў шпіталізаваны з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-chervenskom-rajone-shestiletnij-malchik-popal-pod-kolesa-avtomobilja-358756-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chervenski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz