У Адэсе пры пажары ў гасцініцы загінулі не менш за восем чалавек, яшчэ дзесяць пацярпелі, піша [1] УКРІНФАРМ са спасылкай на Дзяржаўную службу па надзвычайных сітуацыях (ДСНС).
Узгаранне адбылося ў 01.34 на другім паверсе гасцініцы на плошчы 1 тыс. кв.м. На тушэнне пажару прыбылі 13 адзінак спецтэхнікі і больш за 60 ратавальнікаў. Лакалізаваць агонь удалося ў 3.35, а ліквідаваць - у 4.32.
Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі восем чалавек і пацярпелі яшчэ дзесяць, з якіх сямёра выратаваны падраздзяленнямі ДСНС.
Прычыны ўзгарання ўстанаўліваюцца, ідзе расследаванне.
Спасылкі
[1] https://www.ukrinform.ru/rubric-regions/2761846-tragedia-v-odesse-pozar-v-gostinice-zabral-zizni-8-celovek.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpelyya