Як паведамілі ў Кітайскай карпарацыі касмічнай навукі і тэхнікі, сёлета ў горадзе Яньтай, што ў правінцыі Шаньдун, мяркуецца пабудаваць першы ў Кітаі марскі порт для касмічных запускаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Варта адзначыць, што Яньтай абралі ў сувязі са спрыяльным геаграфічным становішчам і добрымі партовымі ўмовамі горада. Ён будзе выяўляць унікальныя перавагі аэракасмічнай і афшорнай вытворчай базы, стане марскім касмічным портам, а таксама ракетна-даследчым вытворчым цэнтрам, цэнтрам даследавання і распрацоўкі нагрузкі спадарожнікаў, даследча-вытворчым цэнтрам платформы па марскіх запусках і цэнтрах па распрацоўцы і прымяненню спадарожнікавых дадзеных. Развіццё марскога касмічнага порта дасць штуршок прасоўванню сумежных індустрый, а менавіта інтэлектуальнай вытворчасці абсталявання, лагістычнага і энергетычнага абсталявання, новых матэрыялаў у касманаўтыцы і касмічнага турызму.
Першы інстытут Кітайскай карпарацыі касмічнай навукі і тэхнікі, адміністрацыя горада Яньтай і афшорныя партнёры падпісалі рамачнае пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве, заклаўшы аснову для паглыбленага ўзаемадзеяння ў розных сферах і сумеснага прасоўвання праекта «Усходняга касмічнага порта».
Як вядома, у чэрвені гэтага года Кітайская карпарацыя касмічнай навукі і тэхнікі ўпершыню паспяхова запусціла сваю ракету-носьбіт «Чанчжэн-11» з марской платформы ў Жоўтым моры.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya