Раней невядомыя малюнкі французскага пісьменніка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы да казкі "Маленькі прынц" знойдзены ў Швейцарыі, паведамляе France24 [1].
Цэлая папка з выявамі была знойдзена ў сховішча, якое раней належала бізнесмену і калекцыянеру Бруна Стэфаніні. Ён памёр у 2018 годзе. У знойдзеных малюнках апынуліся накід "Удаў, які праглынуў слана" і малюнак Маленькага прынца з Лісам.
Эскізы, якія не датаваныя, выкананы акварэллю і індыйскімі чарніламі. Як мяркуецца, яны потым былі выкарыстаныя пісьменнікам пры канчатковым афармленні свайго твора.
Арганізаваны Стэфаніні фонд мае намер расказаць пра сваю знаходку нью-ёркскай бібліятэцы Morgan Librar, дзе захоўваюцца малюнкі, якія ўвайшлі ў класічную публікацыю.
Спасылкі
[1] https://www.france24.com/en/20190815-the-little-prince-sketches-found-in-switzerland
[2] https://zviazda.by/be/tags/litaratura