Гіганцкі завод па вытворчасці алкаголю, выбудаваны ўдзельнікамі Крыжовых паходаў, выявілі ў ізраільскім горадзе Мілія, паведамляе Mir24.tv [1].
Археолагі і група добраахвотнікаў з мясцовых жыхароў праводзілі работы па ўмацаванні руін замка, узведзенага для французскага караля Балдуіна III ў сярэдзіне XII стагоддзя.
Праводзячы раскопкі ля найбліжэйшага дома, яны натыкнуліся на рэшткі вінакурні вялікіх памераў.
Яе ўзрост ацанілі прыблізна ў 700 гадоў.
Вінакурня мела адразу два паралельныя ярусы для драбнення вінаграду. Рабочыя ціснулі ягады, каб атрымаць сок, які затым сцякаў у глыбокую яму. Археолагі прыйшлі да высновы, што яму вырылі яшчэ на некалькі стагоддзяў раней, падчас рымскай аблогі горада.
Вядома, што буйныя вінакурні будавалі візантыйцы, але ў крыжакоў, як лічылі спецыялісты, "не было нічога падобнага".
Верагодна, гэта самы вялікі вінны завод, выбудаваны ваярамі за ўвесь час знаходжання ў Леванце (агульная назва краін ўсходняй частцы Міжземнага мора).
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/news/16373899/v-izraile-raskopali-ogromnyi-vinnyi-zavod-krestonoscev
[2] https://zviazda.by/be/tags/arhealogiya