Ужо на наступным тыдні аўтарская праграма Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы», якая выходзіць на тэлеканале «Беларусь 3», пачынае другі сезон.
У эфір выйдуць новыя выпускі праекта, у якіх вядучы і госці працягнуць абмеркаванне сучаснага стану беларускай мовы і літаратуры, іх ролі ў фарміраванні грамадскай свядомасці і культуры наогул.
Нагадаем, гасцямі праграмы ўжо былі вядомыя аўтары і даследчыкі: кіраўнік Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Іван Саверчанка, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяніс Дук, маладзечанскі краязнавец Міхась Казлоўскі і іншыя. А міністр інфармацыі Беларусі Алесь Карлюкевіч, які летась стаў першым суразмоўнікам праграмы, сёлета, напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў Слоніме, зноў наведае здымачную пляцоўку 31 жніўня і падвядзе своеасаблівыя літаратурныя вынікі года, а таксама раскажа пра цікавінкі будучага свята.
Дарэчы, з 1 верасня ўсе інтэрв'ю будуць выходзіць і ў аўдыяверсіі — у эфіры канала «Культура» Беларускага радыё.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3-3
[4] https://zviazda.by/be/tags/autarskaya-pragrama
[5] https://zviazda.by/be/tags/navum-galpyarovich
[6] https://zviazda.by/be/tags/surazmoucy