Яшчэ дзве жанчыны загінулі.
Як паведамілі ў прэс-службе Агенцтва па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі МУС Грузіі, па дапамогу ратавальнікаў учора ўвечары звярнуўся турыст з групы, якая падымалася ў гору Тэтнулдзі ў рэгіёне Сванеція. Пошукі [4] працягваліся ўсю ноч, сёння раніцай да іх далучыўся верталёт пагранічнай службы.
У выніку знойдзены [5] целы дзвюх жанчын, трэцяя ў цяжкім стане дастаўлена ў цэнтральную бальніцу горада Месціа, што ў 20 кіламетрах ад гары. Ніякую інфармацыю аб асобах загінулых і пацярпелай у прэс-службе не выдаюць да сканчэння следства. Пакуль няма і афіцыйнага пацвярджэння грамадзянства турыстак Пасольствам Беларусі ў Грузіі.
Гара Тэтнульд (ці Тэтнульдзі) лічыцца адной з самых прыгожых у Сванеціі. Гэта 10-я па вышыні вяршыня Каўказа. На ёй месціцца гарналыжны курорт.
Чытайце падрабязнасці [6].
Варвара МАРОЗАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] http://zviazda.by/be/news/20190815/1565849154-try-turystki-z-belarusi-znikli-u-garah-gruzii
[5] http://zviazda.by/be/news/20190815/1565854570-dzve-turystki-z-belarusi-znoydzenyya-myortvymi-u-garah-gruzii-trecyaya
[6] http://www.zviazda.by/be/news/20190717/1563310800-u-garah-svanecii-pacyarpela-gramadzyanka-belarusi-dzve-belaruski-zaginuli
[7] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[8] https://zviazda.by/be/tags/gruziya