І падалося выставай па захаванню традыцый.
Некалькі арганізатараў, у тым ліку Міністэрства культуры, аб'ядналі свае сілы, каб спецыяльнай падзеяй прадэманстраваць і папулярызаваць творчасць маладых беларускіх аўтараў. Для гэтага 15 сакавіка пачаўся прыём заявак на ўдзел у першым рэспубліканскім конкурсе «Трыенале маладых мастакоў». Што з гэтага атрымалася, наведвальнікі змаглі ўпершыню ўбачыць ўчора: 14 жніўня ў Палацы мастацтва адкрылася выстава, якая паказала вынік працы адборачнай камісіі конкурсу.
Выстава адкрылася і нікога не здзівіла: творы маладых аўтараў «старэйшае» за створанае стагоддзе таму. Экспазіцыя між тым — прамежкавы этап. За час яе працы журы павінна вызначыцца з пераможцамі ў васьмі намінацыях і ў выніку ўзнагародзіць аўтараў лепшых скульптуры, жывапісу, графікі, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, наватарскага арт-праекта і гэтак далей. Галасуюць і наведвальнікі выставы, якія вызначаюць ўладальніка Прыза глядацкіх сімпатый.
Як сказала прадстаўнік Міністэрства культуры Ірына Дрыга, «на конкурс было пададзена каля двухсот заявак ад маладых мастакоў, мастацтвазнаўцаў і аўтараў куратарскіх праектаў ва ўзросце да 31 года». З гэтых заявак камісія адабрала каля ста сарака работ, што і выстаўлены зараз у Палацы мастацтва.
Экспазіцыя будзе працаваць да 25 жніўня. Пераможцы конкурса атрымаюць дыпломы і грашовыя прэміі. Апроч Міністэрства арганізатарамі конкурса сталі Нацыянальны гістарычны музей, Акадэмія мастацтваў і Беларускі саюз мастакоў.
Сафія ПАЛЯНСКАЯ
Фота Кастуся ДРОБАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/safiya-palyanskaya
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/mastak
[4] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[5] https://zviazda.by/be/tags/mastaki
[6] https://zviazda.by/be/tags/palac-mastactva