Мядовыя рэкі трэці год запар цяклі ў выхадныя на «Мядовым фэсце», што ладзіцца ў аграгарадку Цырын Карэліцкага раёна, і «Граўжышкоўскім мядовым кірмашы» на Ашмяншчыне.
Верасавы, ліпавы, кветкавы, рапсавы... Відаў мёду на абодвух мерапрыемствах было на любы густ. А печыва на мёдзе дык і пералічыць цяжка: мядовік з зефірам і вяршкамі, «Чабурашка з мёдам», мядовая шарлотка, торт з арэхамі «Мядовік Кутузаў», пірог «Вінаградная лаза», які выглядаў як гронка з ягадамі, над якім пчолкі лёталі, лісічкі з мядком — ну, натуральна, грыбы, толькі што спечаныя з цеста...
Напачатку «Граўжышкоўскага мядовага кірмашу» мёд абавязкова асвячае ксёндз, каб блаславіць і пчаляроў, і гасцей на добрае спажыванне карыснай стравы. А традыцыйная дэгустацыя саладосці з кожным годам прываблівае ўсё больш гасцей.
— Мядовы кірмаш у Граўжышках адкрывае сабою мядовыя кірмашы ва ўсім раёне. На свяце мы не толькі забаўляемся, але і расказваем, наколькі цяжкая праца ў пчаляра і колькі карысці прыносіць ужыванне мёду, — заўважыла Вольга КУЗЬМІЦКАЯ, дырэктар Ашмянскага раённага цэнтра культуры. — Так што мерапрыемства не толькі салодкае, але і пазнавальнае.
Ірына СІДАРОК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/festy
[4] https://zviazda.by/be/tags/myadovy-spas
[5] https://zviazda.by/be/tags/grodnenskaya-voblasc