14 жніўня ў 10.45 на 67 км аўтадарогі Сялец-Масток-Дрыбін-Горкі 23-гадовы жыхар Мінскай вобласці, кіруючы мікрааўтобусам "Фольксваген Крафтэр", праявіў няўважлівасць і здзейсніў сутыкненне з трактарам "Беларус 82.1", што рухаўся ў спадарожным напрамку, паведамляе ДАІ [1].
Пасля сутыкнення абодва транспартныя сродкі з'ехалі ў кювет. Трактарыст, жыхар Дрыбінскага раёна, з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны. Кіроўца мікрааўтобуса значных траўмаў не атрымаў.
Спасылкі
[1] https://mogilev.mvd.gov.by/ru/news/1734
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/drybinski-rayon