Працягваюць паступаць добрыя весткі з Армейскіх гульняў-2019. Гэтым разам лепшымі сталі нашы спецназаўцы. Конкурс «Палярная зорка» праходзіў на палігоне пад Брэстам.
- Аўторак i серада сталі самымі дынамічнымі днямі спаборніцтваў, - паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны. – Удзельнікі конкурсу выканалі практыкаванні, назвы якіх кажуць самі за сябе - «Рух па азімуце», «Пераадоленне замініраванага ўчастка мясцовасці», «Стрэльбы у складзе групы спецыяльнага прызначэння ноччу» і «Налёт». Таксама быў адпрацаваны адыход пасля выканання задачы і эвакуацыя групы спецыяльнага прызначэння.
Такім чынам, у скарбонцы нашых вайскоўцаў аказаўся чарговы залаты медаль.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/armeyskiya-gulni