Адбылося гэта з поля філіяла “Цэмагра” Беларускага цэментнага завода.
Прадпрымальны пенсіянер папрасіў трактарыста гаспадаркі прывезці ўпадабаныя рулоны яму на ўчастак, паведамляе сайт УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Дарэчы, механізатар нічога не падазраваў: вясковец запэўніў таго, што нібыта са старшынёй гэты момант быў ужо абгаварылі і той даў дабро. Работнік, думаючы, што ўсё законна, выканаў просьбу пенсіянера. Пажылы ж мужчына размясціў скрадзенае сена на прысядзібнай тэрыторыі, маючы намер выкарыстоўваць яго для асабістых патрэб.
Аднак аб злачынстве стала вядома міліцыянерам. Інфармацыя пасля пацвердзілася. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за крадзеж. Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін аж да трох гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kascyukovicki-rayon
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/sena