Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня падпісаў указ №306 "Аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі "Нацыянальны футбольны стадыён" і ўказ №307" Аб рэалізацыі праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі "Басейн міжнароднага стандарту". Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументы выдадзены ў мэтах стварэння ўмоў для правядзення спартыўных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню, прыцягнення насельніцтва да занятку фізічнай культурай і спортам. Указы падрыхтаваны на аснове адпаведных міжурадавых беларуска-кітайскіх пагадненняў аб рэалізацыі гэтых двух праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі. У цяперашні час вядуцца падрыхтоўчыя работы па арганізацыі двух пляцовак для будаўніцтва стадыёна і басейна ў Мінску.
Дзяржаўныя ўстановы "Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" і "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту" вызначаны атрымальнікамі тэхніка-эканамічнай дапамогі і арганізацыямі, якія забяспечваюць суправаджэнне праектаў ад пошукаў да ўводу аб'ектаў у эксплуатацыю.
Будаўніцтва будзе выканана пад ключ кітайскім бокам з далейшай перадачай збудаваных аб'ектаў беларускаму боку. Праектаванне і будаўніцтва будуць ажыццяўляцца пры абавязковым захаванні тэхнічных патрабаванняў Міжнароднай федэрацыі плавання (FINA) і міжнародных футбольных федэрацый (FIFA і UEFA).
У адпаведнасці з указамі праекты будуць рэалізаваны да 31 снежня 2023 года.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/prezident-podpisal-ukazy-po-stroitelstvu-v-minske-futbolnogo-stadiona-i-bassejna-358237-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/stadyyon
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport