Удзел у сусветных чэмпіянатах WorldSkіlls дае Беларусі магчымасць дэманстраваць свае поспехі ў прафпадрыхтоўцы і пераймаць перадавы вопыт іншых краін, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка на ўрачыстых праводзінах рэспубліканскай каманды на 45-ы міжнародны чэмпіянат прафесійнага майстэрства WorldSkіlls Kazan 2019, перадае карэспандэнт БелТА [3].
У Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца ўдасканаленню прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў. Гэта аснова развіцця нашай эканомікі. Таму для нас важна ўкараняць перадавыя сусветныя методыкі. Аснашчаем навучальныя ўстановы новай матэрыяльна-тэхнічнай базай, укараняем інфармацыйныя тэхналогіі, каб наша краіна ішла ў нагу з сусветнымі лідарамі. Таксама важна дэманстраваць і супастаўляць узровень уласнай прафпадрыхтоўкі з сусветнымі трэндамі.
Адзін са спосабаў — WorldSkіlls. Гэта магчымасць прадэманстраваць свае лепшыя методыкі і дасягненні і паглядзець, як у іншых, каб, магчыма, адкарэктаваць навучальныя праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў, у тым ліку ў 47 структурных рэсурсных цэнтрах», — сказаў Ігар Петрышэнка. Ён пажадаў канкурсантам поспехаў і нагадаў, што іх задача — набрацца новых ведаў, а таксама паказаць усяму свету, што Беларусь — краіна з высокім прафесійным патэнцыялам не толькі ў сферы вышэйшай адукацыі, але і па рабочых спецыяльнасцях.
WorldSkіlls Іnternatіonal — міжнародны некамерцыйны рух, мэтай якога з'яўляецца павышэнне прэстыжу прафесійнай адукацыі і стандартаў прафесійнай падрыхтоўкі, прыцягненне моладзі ў вытворчы сектар эканомікі, папулярызацыя рабочых прафесій і спецыяльнасцяў. Удзельнікі — маладыя людзі да 22 гадоў (па некаторых кампетэнцыях — да 24 гадоў). У студзені 2014 года Беларусь афіцыйна стала членам міжнароднай арганізацыі WorldSkіlls Іnternatіonal. Прадстаўнікі рэспублікі ўдзельнічалі ў 43-м міжнародным чэмпіянаце WorldSkіlls у бразільскім Сан-Паўла, у 44-м чэмпіянаце ў Абу-Дабі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] https://www.belta.by/society/view/worldskills-populjariziruet-v-belarusi-novye-napravlenija-profrazvitija-uchastnik-natssbornoj-358093-2019/
[4] https://zviazda.by/be/tags/45-chempiyanat-worldskills-international