Былая саўгасная даярка, умелая рукадзельніца з вёскі Хралы Глыбоцкага раёна Алена МУРАВЕЙ, маючы шмат вольнага часу, дапамагае на падворку аграсядзібы сваёй аднавяскоўцы і суседцы — даглядае статак козачак. Кожны летні дзень выводзіць іх за ваколіцу на духмяныя травы. У полі Алена Пятроўна таксама не губляе часу — займаецца вязаннем і шыццём. Цяпер яна вяжа панчошкі для сваіх унукаў.
Фота Анатоля Клешчука
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pole
[2] https://zviazda.by/be/tags/shyccyo
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyvyolagadoulya
[4] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya