Першая ў Кітаі кругласутачная сонечная электрастанцыя ў дзеянні.
У Дуньхуане правінцыі Ганьсу, першая ў Кітаі кругласутачная сонечная электрастанцыя вежавага тыпу з вадкім солевым назапашвальнікам выпрацоўвае электрычнасць на поўную магутнасць, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Магутнасць генератарных агрэгатаў складае 100 МВт. Разам з гэтым, бесперапынная выпрацоўка электраэнергіі ў летні час у суткі перавысіла 1,8 мільёна. КВт/г, усе паказчыкі адпавядаюць і перавышаюць праектныя значэнні. Гэтая электрастанцыя была распрацавана і пабудавана на інвестыцыі ў аб’ёме 3 млрд. юаняў пекінскай кампаніі Shouhang Resources Saving, Кітай валодае незалежнымі правамі на інтэлектуальную ўласнасць. Электрастанцыя разлічана на выпрацоўку 390 млн. КВт/г у год.</p>
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya