Жыхарка пасёлка Сіта Хабараўскага краю адправілася за грыбамі, угразла ў дрыгве і суткі адпуджвала рыкам дзікага мядзведзя, паведамляе ТАСС.
83-гадовая жанчына пайшла за грыбамі ў лес і бясследна знікла. На яе пошукі адправіліся добраахвотнікі з пошукава-выратавальнага атрада «Ліга Спас». «Яе знайшлі больш чым праз суткі, яна захрасла па пояс ў ілістым дне ляснога ручая», — сказаў прадстаўнік атрада. Супрацоўнік патлумачыў, што ноччу яны знайшлі за некалькі метраў ад мядзведжай бярлогі вядро з грыбамі. Пошукавая група пачула нехарактэрны для звяроў рык і знайшла на дне яра пажылую жанчыну. Калі расіянку выцягвалі з багны, выратавальнікі заўважылі мядзведзя, які блукаў побач. Жывёлу спудзіў аўтамабіль, які прыбыў па атрад. Жанчыну даставілі ў бальніцу ў стане моцнага стрэсу, аднак яна не пацярпела.
Іван Купарвас
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/myadzvedz