Зрэшты, сталым чытачам-падпісчыкам нагадваць пра гэта не варта: разам з намі, і здаецца, толькі ўчора, яны святкавалі звяздоўскія 100, 90, 80, 70...
«Усё жыццё газету выпісвалі бацькі. Мы, дзеці, атрымалі яе ў спадчыну», «У ваш музей дасылаю нумар за 22 мая 1945-га, які знайшоў на гарышчы», «Чытаем «Звязду» з канца 60-х», «У вас друкаваўся мой верш...», «Газета дапамагла адрамантаваць дарогу...», «Некалі ў звяздоўскай латарэі мы выйгралі халадзільнік...», «Бабуля нас з мужам бласлаўляла іконай Казанскай Божай маці. У ёй з тыльнага боку (гэта мы потым убачылі) быў нумар «Звязды»...
Цытаваць лісты можна доўга. Прынамсі, крылатае:
Ты адно запомні, браце,
Са «Звяздой» святлей у хаце!
— таксама адтуль — з рэдакцыйнай пошты.
А значыць, з днём нараджэння трэба віншаваць не толькі нас, супрацоўнікаў газеты, але і чытачоў! Сто гадоў вам — у добрым здароўі... У дастатку і згодзе!..
А тады і газеце — яшчэ раз — сто!
Звяздоўцы.
Ад іх жа шчырае прывітанне і нізкі паклон усім, хто працаваў у газеце раней.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-naradzhennya
[5] https://zviazda.by/be/tags/svyata