У калекцыі майстра па вырабе гліняных дзіцячых свістулек Ірыны ВАРОНЫ сабралася вялікая, можна сказаць, унікальная «птушыная чарада»: пеўні, сарокі, зязюлі, ластаўкі, вераб'і, салаў'і, жаваранкі, кнігаўкі, перапёлкі, дзятлы, буслы, лебедзі, гусі, качкі, совы і глушцы і, канешне, вароны...
Ірына працуе ў Лёзненскім раённым Доме рамёстваў метадыстам. Яна захоўвае мясцовыя керамічныя традыцыі вёскі Бабінавічы, у якой жыве, у прыватнасці адраджае цацкі-свістулькі. Мара Ірыны Вароны — перадаць сваё майстэрства бабінавіцкім хлопчыкам і дзяўчынкам.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya