Сёлета Мінскім гарадскім штабам студэнцкіх атрадаў было сфарміравана 15 сэрвісных атрадаў «Штаб Абітурыент», у рамках якіх працаўладкавана больш як 150 юнакоў і дзяўчат.
Асноўным функцыяналам для іх стала дапамога абітурыентам у запаўненні дакументаў для паступлення ў ВНУ, кансультацыя па вучэбных пытаннях, а таксама садзейнічанне ў арганізацыі ўступных экзаменаў для абітурыентаў, якія паступаюць на скарочаную форму навучання.
Напрыклад, студэнцкі сэрвісны атрад Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта «Штаб Абітурыент» імя Героя Савецкага Саюза Іосіфа Гусакоўскага ў колькасці 12 чалавек працаваў з 10 ліпеня да 4 жніўня. За гэты час было прынята больш за дзве тысячы заяў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/skarbonka-dobryh-sprau