Пад такой назвай БРСМ праводзіць рэспубліканскі конкурс, прысвечаны Году студэнцкіх атрадаў.
На яго прымаюцца каляровыя і манахромныя фатаграфіі, атрыманыя аналагавым або лічбавым спосабам, зробленыя ў перыяд трэцяга працоўнага семестра 2019 года. Яны павінны ўтрымліваць сімволіку руху: шаўроны, нашыўкі, значкі, эмблемы, сцягі, студатрадаўскія курткі, майкі, газеты і дыслакацыйныя стэнды студэнцкіх атрадаў. Фотаработы прымаюцца як у арыгінальным выкананні, так і ў артапрацоўцы графічнымі рэдактарамі. Творчае спаборніцтва праводзіцца па дзесяці тэматычных тыднях.
На пачатку кожнага з іх у групе «Беларускія студэнцкія атрады» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» публікуецца тэма, па якой прымаюцца фатаграфіі ад штабоў працоўных спраў. Конкурсная камісія іх ацэньвае і выстаўляе на ўсеагульнае галасаванне. З самых рэйтынгавых фатаграфій па выніках дзесяці конкурсных тыдняў журы вызначыць дзясятку самых цікавых работ і зноў выставіць іх на галасаванне. У выніку пераможцамі стануць як штабы працоўных спраў, якія падалі адмысловыя заяўкі, так і студатрады, што адлюстраваныя на гэтых здымках.
Пераможцаў чакаюць каштоўныя падарункі. А фатаграфіі прадставяць на выстаўцы ў час злёту студатрадаў, на якім будуць падведзены вынікі працоўнага семестра гэтага года. Апроч таго, яны будуць выкарыстаны ў студатрадаўскай паліграфіі.
Конкурс будзе доўжыцца да 6 кастрычніка.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[5] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[6] https://zviazda.by/be/tags/studencki-atrad