Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэем Паўлючэнкам. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся вынікамі выканання дадзеных раней даручэнняў па развіцці гэтай структуры. Абмеркаваны таксама асноўныя кірункі работы ААЦ, актуальная тэматыка, што знаходзіцца ў полі зроку цэнтра, кадравыя пытанні. Андрэй Паўлючэнка далажыў аб суправаджэнні цэнтрам рэзанансных крымінальных спраў, а таксама шэрага вялікіх інфраструктурных праектаў.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/prezident
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/andrey-paulyuchenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/aperatyuna-analitychny-centr