Выступленне на пілоне, якое спалучае сілу з прыгажосцю, з'яўляецца самым прыгожым танцам у свеце, лічыць 73-гадовая кітаянка Дай Далі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Пасля выхаду на пенсію Дай выпадкова зацікавілася танцам на пілоне. Тады ёй было 64 гады. Спачатку занятак танцам на пілоне аказаўся цяжкім для яе. Але кітаянка не здалася і старанна трэніравалася. Дзякуючы прыкладзеным намаганням на працягу некалькіх гадоў, бабуля Дай зараз можа лёгка танцаваць на пілоне больш за 20 хвілін.
Дай Далі актыўна ўдзельнічала ў розных ТБ-шоў, у тым ліку рэаліці-шоў амерыканскага тэлеканала NBC, і шмат разоў уражвала гледачоў. Заняткі танцам на пілоне ідуць бабулі Дай на карысць, яе здароўе палепшылася. У сувязі з гэтым яна ўжо даўно не звяртаецца да ўрачоў. Пенсіянерка плануе танчыць да 82 гадоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya