У горадзе Хэюань, што ў правінцыі Гуандун, выкапалі адразу 11 скамянелых яек дыназаўраў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Падчас шпацыру па беразе ракі Дунцзян горада Хэюань 9-гадовы школьнік Чжан Янчжэ выпадкова выявіў штосьці падобнае на яйка дыназаўра. Ён з мамай звязаліся з музеем дыназаўраў Хэюань горада і паведамілі пра знаходку. Супрацоўнікі на ўказаным месцы выкапалі 11 яек дыназаўраў, дыяметр якіх складае 9 сантыметраў.
Як вызначылі спецыялісты, знойдзеныя яйкі адносяцца да позняга мелавага перыяду (66-145 мільёнаў гадоў таму). Стала вядома, што з 1996-га на тэрыторыі горада Хэюань было выяўлена вялікая колькасць закамянелых яек дыназаўраў. У сувязі з чым гэты горад вядомы як «радзіма дыназаўраў».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya