У тэрмінале міжнароднага аэрапорта Шэньчжэня «Баань» з'явілася дрэва вышынёй 5 метраў з больш за 500 «мяккімі лісцямі», якія ўяўляюць сабой лёгкія, тонкія, гнуткія, яркія і выразныя экраны.
Гэта ўнікальная электронная арт-інсталяцыя. Гнуткія дысплеі ўяўляюць сабой экраны, якія могуць згінацца і складацца. З прадстаўленнем гэтай тэхналогіі кітайскай кампаніяй Royole ў 2018 годзе прадукцыя з наяўнасцю гнуткіх экранаў выйшла ў масавую вытворчасць.
Па словах распрацоўніка кампаніі Royole, відэа і фота, якія транслююцца на экранах «дрэва» ў Шэньчжэньскім аэрапорце, можна загружаць і змяняць з дапамогай мабільнага дадатку, таксама ёсць магчымасць сінхранізаваць і спыняць малюнка. Акрамя гэтага, некалькі дысплеяў можна аб'ядноўваць для паказу ролікаў і відэа аб прыродзе, надаваць трохмерны эфект атмасферы, ствараючы такія стэрэаскапічныя сцэны, як метэарытны дождж, а таксама дадаваць святочныя элементы.
Гнуткія дысплеі на «дрэве» самастойна распрацаваны і зроблены кампаніяй Royole. Кожны экран створаны з больш за 20 млн. гнуткіх ультрадакладных прылад, мільёнаў гнуткіх інтэгральных сістэм і каля сотні мікрананаплёнак.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya