У пасёлку Таньтоў павета Лунхуэй правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай) паўсюль растуць бамбукі і фебе, тут мноства крыніц з чыстай вадой. Адзін з месцічаў - 35-гадовы Лі Цюгуй нарадзіўся ў сям'і патомных рамеснікаў, яго бацька Лі Чжыцзюнь быў прызнаны захавальнікам таньтоўскай тэхналогіі ручной вытворчасці паперы - аб'екта нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
У 2015 годзе Лі Цюгуй вярнуўся ў родную вёску з цвёрдым намерам асвоіць папераробнае мастацтва. На працягу чатырох гадоў ён старанна вывучаў сакрэты рубкі бамбука, замочвання, нажнога прэсавання, выцягвання з вады, адцісквання, сушкі на агні. Цяпер Лі Цюгуй не толькі ў дасканаласці авалодаў гэтай старажытнай тэхналогіяй, але і дадаў да яе інавацыі, распрацаваўшы новыя віды паперы для каліграфіі і жывапісу, рэстаўрацыі старажытных кніг і карцін, упакоўкі культурных каштоўнасцяў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya