Колькасць краін, прадстаўленых у Азіяцкім банку інфраструктурных інвестыцый (АБІІ), дасягнула ста за кошт прыняцця яшчэ трох членаў -- Беніна, Джыбуці і Руанды, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
АБІІ, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Пекіне, уяўляе сабой новы шматбаковы банк развіцця, арыентаваны на інвестыцыі ў інфраструктуру. Яго членамі з'яўляюцца краіны, якія развіваюцца, але ён таксама ўключае ў сябе развітыя краіны, у тым ліку Вялікабрытанію, Францыю, Германію, Канаду. Міжнародны ўплыў АБІІ пастаянна ўзмацняецца. У кантэксце існуючых ў глабальнай эканоміцы нявызначанасцяў склад банка яшчэ раз пашырыўся. Гэта стала доказам таго, што ён атрымаў поўнае прызнанне міжнароднай супольнасці за ўклад у такія напрамкі, як будаўніцтва інфраструктуры, сістэма глабальнага эканамічнага кіравання, а таксама канцэпцыя шматбаковасці, адкрытасці і талерантнасці.
На працягу трох гадоў з моманту заснавання ў 2016 годзе АБІІ стварыў шмат магчымасцяў для эканамічнага развіцця Азіі і свету пасродкам паляпшэння будаўніцтва інфраструктуры. Банк не толькі задавальняе патрэбы краін, якія развіваюцца, у фінансаванні і спрыяе мясцоваму эканамічнаму развіццю, але і задавальняе інвестыцыйную патрэбу іншых яго ўдзельнікаў, у тым ліку развітых краін. Важнай прычынай, па якой АБІІ заваяваў шырокае прызнанне, з'яўляецца тое, што ён унёс значны ўклад у сістэму глабальнага эканамічнага кіравання. У параўнанні з Сусветным банкам, Міжнародным валютным фондам і іншымі міжнароднымі фінансавымі ўстановамі, большасць акцый АБІІ належаць краінам, якія развіваюцца, што прасоўвае развіццё сістэмы глабальнага эканамічнага кіравання ў больш справядлівы, рацыянальны і эфектыўны бок.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya