Беларусь і Расія максімальна зблізілі пазіцыі па ўмовах адмены роўмінгу, засталося абмеркаваць спрэчныя пытанні аператарам дзвюх краін, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган, перадае карэспандэнт БелТА.
Паводле слоў Канстанціна Шульгана, бакі знайшлі кансэнсус, які ўключыў прапановы беларускага і расійскага бакоў. Цяпер ідзе афармленне дасягнутых дамоўленасцей. «Беларусь і Расія максімальна зблізілі пазіцыі. Ім трэба прыйсці да празрыстага і зразумелага фарміравання цаны за званок, знаходзячыся ў іншай краіне, каб кошт роўмінгу практычна наблізіць да ўнутраных тарыфаў Беларусі і Расіі. Сёння разлічваем канкрэтызаваць пазіцыі праекта дарожнай карты, некаторыя моманты яшчэ патрабуюць дапрацоўкі», — адзначыў міністр.
Чакаецца, што ў дарожнай карце будзе пастаўлена задача аператарам дамовіцца аб аптовых і рознічных тарыфах пры ўмове, што зніжаецца і стаўка інтэрканэкту (сістэма ўзаемаразлікаў паміж аператарамі сотавай сувязі) да мінімальнага значэння, які адобраны бакамі. Стаўкі інтэрканэкту плануецца сфарміраваць на ўзроўні 1,5 цэнта (цяпер яна ў Беларусі 30 цэнтаў).
Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі дадаў, што для вырашэння пытання аб адмене роўмінгу цалкам магчыма спатрэбіцца збліжаць заканадаўчыя базы дзвюх краін. Сёння ў Полацку праходзяць перагаворы Беларусі і Расіі па адмене роўмінгу. Расію на перагаворах прадстаўляе намеснік міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Алег Іваноў. У абмеркаванні пытання таксама прымаюць удзел прадстаўнікі іншых міністэрстваў і службаў дзвюх краін, аператараў сувязі Беларусі і Расіі.
Работа па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы праводзіцца ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Вышэйшага дзяржаўнага савета СД ад 30 чэрвеня 2017 года. Аналагічная работа вядзецца і ў Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Малдове, Украіне.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/suvyaz
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/rouming