У развіццё дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь, учора адбылася тэлефонная размова кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з узбекскім лідарам Шаўкатам Мірзіёевым, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
«Прэзідэнты яшчэ раз падвялі вынікі праведзеных напярэдадні перагавораў, абмеркавалі ключавыя напрамкі беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва, а таксама пытанні рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах эканомікі», — расказалі ў прэс-службе. Шаўкат Мірзіёеў пацвердзіў сваё запрашэнне Аляксандру Лукашэнку наведаць з афіцыйным візітам Узбекістан у любы зручны час.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/telefonnaya-razmova