Лондан і Парыж загучаць на чарговым канцэрце праекта «Класіка ля Ратушы» — сённяшні вечар у сталіцы зробіць музычная капэла «Санорус» пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Хумалы, а праграму складуць шэдэўры, створаныя пад натхненнем ад гарадоў.
Гэта ўжо трэці канцэрт у Мінску, і яго тэма — «Класіка ў вялікім горадзе». Капэла «Санорус» выканае навеяную Лонданам «Сімфонію № 96» Юзефа Гайдна, Парыжскую сімфонію Вольфганга Амадэя Моцарта, «Вясну ў Апалачы» Аарана Копленда і вялікую частку вечара прысвеціць Станіславу Манюшку, двухсотгоддзе якога мы сёлета адзначаем.
Нагадаем, гэта ўжо пяты фестываль «Класіка ля Ратушы», што стала нагодай арганізаваць канцэрты ў пяці беларускіх гарадах, апроч Мінска, — у Віцебску, Гродне, Гомелі і Брэсце.
Сённяшні сталічны канцэрт — трэці з шасці, у будучыя суботы ў Верхнім горадзе выступяць Эстонскі духавы аркестр «Саксон», Дзяржаўны камерны і Прэзідэнцкі аркестры Беларусі. Арганізатары фестывалю — Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, кампанія velcom | A1 і «Мінскканцэрт».
Сафія ПАЛЯНСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/safiya-palyanskaya
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/klasika-lya-ratushy-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/klasika
[6] https://zviazda.by/be/tags/ratusha