Яе праводзіць Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей. Падчас акцыі бясплатную псіхалагічную дапамогу змогуць атрымаць будучыя першакласнікі і іх бацькі. Запланавана правядзенне семінараў, трэнінгаў і кансультацый ад вядучых спецыялістаў цэнтра, паведамілі ў цэнтры.
На індывідуальных кансультацыях дасведчаныя псіхолагі дапамогуць бацькам справіцца са страхамі, звязанымі з паступленнем дзіцяці ў школу. Бацькі даведаюцца, як паводзіць сябе з першакласнікам, каб спрасціць яго адаптацыю і пазбегнуць першых цяжкасцяў у школьным навучанні.
На семінары-практыкуме «Гутаркі на школьным парозе» бацькі даведаюцца, як матываваць дзіця да вучобы, пра псіхалагічныя асаблівасці шасці-сямігадовага ўзросту, што такое школьная сталасць (псіхалагічная гатоўнасць да школы), як выяўляецца школьная дэзадаптацыя і ці можна своечасова распазнаць прыкметы стрэсавага стану ў дзіцяці.
Трэнінг для першакласнікаў «Хачу ў школу» дапаможа малым выпрацаваць канструктыўныя спосабы паводзін у новых сітуацыях, авалодаць прыёмамі, якія дазваляюць справіцца з залішнім хваляваннем і трывогай, захаваць эмацыйны дабрабыт у перыяд прывыкання да новых умоў.
Запісацца на семінары, трэнінгі, кансультацыі, а таксама атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра акцыю «У школу з усмешкай!» можна па тэлефоне: (017) 317 32 32.
Акцыя будзе доўжыцца да 30 верасня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/adukacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/u-shkolu-z-usmeshkay
[6] https://zviazda.by/be/tags/akcyya