Дзіцячы маркет «РэчыДарэчы Junіor», прысвечаны падрыхтоўцы да школьнага сезона, пройдзе ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» 24—25 жніўня.
У бацькоў будзе выдатная магчымасць пазбавіцца ад рэчаў, цацак і кніг, з якіх «вырасла» дзіця, і набыць да новага навучальнага года нешта патрэбнае і натхняльнае. На маркеце можна будзе прадаць, купіць, абмяняць ці падарыць рэчы, якія могуць прынесці карысць каму-небудзь яшчэ, а таксама набыць новыя рэчы, канцылярскія тавары, кнігі, навучальныя дапаможнікі і гульні, якія адпавядаюць узросту дзіцяці.
Для бацькоў у рамках маркету будуць арганізаваны карысныя лекцыі пра развіццё мозга дзіцяці, узроставыя крызісы, актыўнае мацярынства, правільнае харчаванне, булінг у школе і многае іншае. Яны змогуць атрымаць кансультацыю псіхолага, лагапеда, педыятра, даведацца, што новага з'явілася ў сферы альтэрнатыўнай адукацыі: пра спартыўныя секцыі, школы англійскай мовы, студыі ранняга развіцця.
Для дзяцей будуць арганізаваныя буккросінг, дзіцячая пляцоўка, гульні і майстар-класы, знаёмства з музычнымі інструментамі і чытанне ўслых.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя бацькі, установы пазашкольнай адукацыі, спартыўныя секцыі, мастацкія і музычныя школы, рамеснікі і інДля бацькоў, якія жадаюць штосьці прадаць, адкрыта рэгістрацыя падывідуальныя прадпрымальнікі.
Уваход на фестываль вольны. Удзел у маркеце каштуе 10 рублёў. Для бацькоў, якія жадаюць штосьці прадаць, адкрыта рэгістрацыя па спасылцы [3].
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://forms.gle/nQVFfGVGgmkSyGcJ9.
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachy-market
[6] https://zviazda.by/be/tags/rechydarechy-junior