Па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў наведаў дзяржаўную рэзідэнцыю «Заслаўе», паведамляе БЕЛТА [3].
Кіраўнікі дзяржаў прагуляліся па тэрыторыі рэзідэнцыі, а затым абмяняліся падарункамі. Аляксандр Лукашэнка прэзентаваў свайму узбекскаму калегу пано «Беларус» і беларускую вышыванку, а яго малодшы сын Мікалай уручыў Прэзідэнту Узбекістана статуэтку зубра. Шаўкат Мірзіёеў у сваю чаргу падарыў кіраўніку дзяржавы статую хакеіста.
Прэзідэнты таксама пагутарылі ў нефармальнай абстаноўцы. Прычым месцам сустрэчы была абраная разьбяная альтанка, якую Шаўкат Мірзіёеў падарыў Аляксандру Лукашэнку ў мінулым годзе пасля яго афіцыйнага візіту ў Узбекістан.
Як паведамлялася, Прэзідэнт Узбекістана сёння прыбыў [4] з афіцыйным візітам у Беларусь. Перамовы кіраўнікоў дзяржаў адбудуцца 1 жніўня ў Палацы Незалежнасці.
Бакі разгледзяць перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у машынабудаванні, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, транспартнай сферы і IT-сектары. Асаблівая ўвага будзе нададзена наладжванню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, паглыбленню вытворчай кааперацыі і забеспячэнню спрыяльных умоў для ўзаемнага гандлю таварамі і паслугамі.
Прэзідэнты плануюць разам наведаць выставу нацыянальнай прадукцыі Узбекістана, якая ў гэтыя дні праходзіць у беларускай сталіцы. Праграма візіту Шаўката Мірзіёева таксама прадугледжвае наведванне Парку высокіх тэхналогій.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-i-mirzieev-proveli-pod-minskom-neformalnuju-vstrechu-i-obmenjalis-podarkami-356812-2019/
[4] http://zviazda.by/be/news/20190731/1564588443-shaukat-mirziyoeu-prylyaceu-z-aficyynym-vizitam-u-minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan
[7] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[8] https://zviazda.by/be/tags/shaukat-mirziyoeu