У суботу, 23 сакавіка, на мехдвары ААТ «Чарняны» падчас рамонтных прац былі траўмаваныя двое работнікаў сельгаспрадпрыемства, паведамляе [3] Голас часу.
Мужчыны займаліся здыманнем спараных колаў з задняга правага боку грузавога аўтамабіля. Пры зняцці аднаго з колаў і адбыўся яго пнеўмавыбух. Удар шыны быў настолькі моцным, што аднаго з мужчын адкінула на некалькі метраў ад аўтамабіля.
Абодва пацярпелыя з траўмамі шпіталізаваны. Супрацоўнікі Маларыцкага аддзела Следчага камітэта разбіраюцца ва ўсіх акалічнасцях здарэння. На прадпрыемстве канфіскавана дакументацыя.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] http://www.malorita.by/?p=35519
[4] https://zviazda.by/be/tags/malaryta