У горадзе Аха Сахалінскай вобласці Расіі мядзведзь зайшоў на рыбны завод і распужаў яго супрацоўнікаў.
Мяркуючы па кадрах з камеры назірання, жывёла ўляцела ў цэх, калі рабочыя грузілі прадукцыю на аўтапагрузчык. Відавочна, мядзведзя прыцягнуў пах рыбы.
Драпежнік заўважыў людзей першым і тут жа накіраваўся назад да выхаду.
Супрацоўнікі цэха, у сваю чаргу, пару секунд глядзелі на мядзведзя і праз некалькі секунд кінуліся ўрассыпную.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya