У зборнік вядомага пісьменніка Навума Гальпяровіча ўвайшлі аповесць “Подых пяшчоты”, навелы, эсэ і сентыментальная хроніка.
Шчырасць і спавядальнасць – вось што прыцягвае чытачоў. Часам нават цяжка знайці мяжу паміж героем твораў і самім аўтарам, хаця пісьменнік пастаянна заклікае не атаясамліваць сваіх персанажаў з рэальнымі людзьмі. Але ў сентыментальнай хроніцы дзейнічаюць не прыдуманыя, а рэальныя асобы. Усё гэта складае своеасаблівы свет – свет дабрыні, прыгажосці і сапраўднай пяшчоты.