25 ліпеня ў Мінску прайшоў першы Рэспубліканскі кірмаш экалагічных тавараў.
Сваю гародніну і садавіну, закаткі і дамашнюю выпечку, зёлкавыя зборы, сыры і мёд, вырабы і сувеніры ручной работы прывезлі і прадавалі гаспадары прыватных падвор’яў з Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, фермеры і гаспадары аграсядзіб. Наступны экакірмаш запланаваны на пачатку наступнага месяца.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya