Экспарт "Белнафтахіма" з-за сітуацыі з бруднай нафтай знізіўся на $800 млн у параўнанні з мінулым годам, паведаміў міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" [1].
"З-за аб'ектыўнага фактару - бруднай нафты - мы былі вымушаныя ўласную нафту, якую здабываем, часткова перапрацоўваць на сваіх заводах. І існавалі ў рэжыме пэўных абмежаванняў паставак. Калі паглядзім экспартную статыстыку, па "Белнафтахіме" гэта мінус $800 млн да мінулага года. Вядома, перакрыць такія аб'ёмы за кошт іншых сектараў было вельмі складана", - сказаў Дзмітрый Крутой.
Як паведамлялася, "Белнафтахім" у красавіку заявіў [2] аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе "Дружба".
Утрыманне хлорарганічных злучэнняў у нафце ў дзясяткі разоў перавышала гранічныя значэнні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцяў і панеслі страты.
Чыстая нафта паступіла на мяжу Беларусі па нафтаправодзе "Дружба" 2 мая
Спасылкі
[1] https://www.tvr.by/news/glavnyy-efir/intervyu_ministra_ekonomiki_dmitriya_krutogo_glavnomu_efiru/
[2] http://zviazda.by/be/news/20190425/1556189768-abmyarkouvaecca-uregulyavanne-pytannyau-z-pastaukami-rasiyskay-nafty
[3] https://zviazda.by/be/tags/belnaftahim