Рознічныя цэны на маторнае паліва на АЗС з 21 ліпеня памяншаюцца на 1 капейку, паведамляе [1] прэс-служба канцэрна "Белнафтахім".
Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,56 за 1 л, АІ-95-К5-Еўра - Br1,66, АІ-98-К5-Еўра - Br1,88, ДТ - Br1,66.
Як зазначылі ў "Белнафтахіме", цэны на маторнае паліва памяншаюцца ў адпаведнасці з прынятай канцэрнам палітыкай паэтапнага змянення цэн на аўтамабільнае паліва і ў сувязі са зніжэннем коштаў на нафту, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ.
Спасылкі
[1] https://www.belneftekhim.by/press/news/cedba0567632f9d5.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/paliva