Алімпійскія медалі [1] Аляксея Грышына прададзеныя. Пра гэта сведчаць дадзеныя на сайце аўкцыёну, піша sport.tut.by [2].
Золата Ванкувера-2010 «сышло» за 68 750 долараў (пры папярэдняй ацэнцы ў 50 000), бронзу Гульняў 2002 года ў Солт-Лэйк Сіці купілі за 28 410 долараў (папярэдняя адзнака - 25 000). Такім чынам, спартсмен выручыў за ўзнагароды 97 160 долараў. Імёны пакупнікоў пакуль невядомыя.
Паміж Алімпіядамі ў Ванкуверы і Сочы ўзнагароды Грышына выстаўляліся ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў Мінску.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20190719/1563534079-frystaylist-alyaksey-gryshyn-pradae-svae-alimpiyskiya-medali
[2] https://sport.tut.by/news/aboutsport/646386.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksey-gryshyn
[4] https://zviazda.by/be/tags/medali