Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын на сустрэчы з прадстаўнікамі Сусветнага банка на чале з рэгіянальным дырэктарам СБ па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен, перадае карэспандэнт БелТА [2].
«На мой погляд, па нашай дарожнай карце павышэння эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі засталося не так шмат рознагалоссяў. Прапануем пачынаць працаваць па кожнай старонцы дарожнай карты і, калі агульныя фармулёўкі і рашэнні зразумелыя, каб усё было ўзгоднена. Ёсць прапанова сёлета ў верасні гэтую працу завяршыць», — адзначыў Аляксандр Турчын.
У першага віцэ-прэм'ера адбылося чарговае абмеркаванне ўсіх аспектаў дарожнай карты. «У прынцыпе практычна па ўсіх пытаннях, мы лічым, агульныя рашэнні знойдзеныя», — сказаў ён.
«Калі застануцца нейкія пытанні, па якіх мы не знойдзем кампрамісу (але, на мой погляд, такіх пытанняў быць не павінна), мы іх пакінем для вырашэння на самым высокім узроўні», — дадаў Аляксандр Турчын.
Сату Кахканен у сваю чаргу адзначыла, што рада магчымасці правесці сустрэчу і абмеркаваць ва ўрадзе падрыхтоўку дакумента. Паводле яе ацэнкі, засталося не так шмат пытанняў, якія б выклікалі нязгоду паміж бакамі, але гэта важныя моманты, іх трэба абмеркаваць.
Па выніках перагавораў бакі пацвердзілі, што ўзгадніць дарожную карту плануецца ў верасні, а далейшая падрыхтоўка да падпісання будзе ісці да канца года.
Як паведамлялася, урад краіны і Сусветны банк пачалі працаваць над дарожнай картай рэформаў у студзені 2019 года. Раней у інтэрв'ю БелТА кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер тлумачыў, што пры падрыхтоўцы дакумента падтрымка банка будзе ахопліваць пяць асноўных напрамкаў: дзяржаўныя выдаткі, энергетычная галіна, дзяржаўныя прадпрыемствы, фінансавы сектар, сістэма сацыяльнай абароны і забеспячэння.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/susvetny-bank
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-turchyn
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-ekanomika