Тэлеканал "Беларусь 3" прадаўжае адзначаць у эфіры памятныя для беларускай культуры даты - на наступным тыдні ў дні нараджэння Валянціны Гаявой і Генадзя Гарбука канал парадуе гледачоў тэматычнымі выпускамі ўласных праектаў, паказам канцэртных праграм і ігравога кіно, паведамілі [1] БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Так, 22 ліпеня, у дзень нараджэння народнай артысткі Беларусі мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" Валянціны Гаявой, сацыякультурны тэлеканал пакажа ў 14.55 выпуск праекта "Майстры і куміры" з удзелам імянінніцы. У 15.45 гледачоў чакае "Покліч продкаў" - канцэрт ансамбля "Харошкі". У 22.45 "Беларусь 3" пакажа канцэртную праграму "Мой лёс - "Харошкі", прымеркаваную да дня нараджэння Валянціны Гаявой.
24 ліпеня споўніцца 85 гадоў з дня нараджэння народнага артыста Беларусі акцёра тэатра і кіно Генадзя Гарбука. З 23 па 26 ліпеня ў 21.05 на канале будзе выходзіць 4-серыйная гістарычная драма Сяргея Шульгі "Талаш" ("Беларусьфільм", 2011) па матывах аповесці Якуба Коласа "Дрыгва", у галоўнай ролі - Генадзь Гарбук.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/belarus-3-padryhtavau-tematychnyja-vypuski-da-dzen-naradzhennjau-valjantsiny-gajavoj-i-genadzja-garbuka-79845-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/valyancina-gayavaya
[4] https://zviazda.by/be/tags/haroshki-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/genadz-garbuk