Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў пашырыць практыку выкарыстання спартыўнай інфраструктуры Беларусі і Расіі для сумеснай падрыхтоўкі атлетаў абедзвюх краін. Такую прапанову ён агучыў сёння на пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА [1].
"У перспектыве было б карысна пашырыць практыку выкарыстання спартыўнай інфраструктуры нашых краін для сумеснай падрыхтоўкі расійскіх і беларускіх атлетаў да буйных міжнародных спаборніцтваў, у прыватнасці, да маючых адбыцца летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа і зімовых у Пекіне", - сказаў Уладзімір Пуцін.
Расійскі прэзідэнт павіншаваў кіраўніцтва Беларусі з паспяховым правядзеннем у Мінску II Еўрапейскіх гульняў.
"Я хачу павіншаваць Прэзідэнта Беларусі, які вельмі шмат асабіста зрабіў для падрыхтоўкі і правядзення гэтых буйных міжнародных мерапрыемстваў", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што расійскія і беларускія спартсмены падчас спаборніцтваў заваявалі найбольшую колькасць узнагарод.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/putin-predlozhil-sovmestno-gotovit-atletov-belarusi-i-rossii-k-olimpijskim-igram-v-tokio-i-pekine-355398-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport