Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас перамоваў у Санкт-Пецярбургу выпрацавалі новыя ініцыятывы па паглыбленні інтэграцыі паміж краінамі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой, паведамляе БЕЛТА [1].
"Прэзідэнты абмяняліся прынцыповымі меркаваннямі, унеслі некаторыя новыя ініцыятывы і даручылі ўрадам у бліжэйшы час іх адпрацаваць", - распавёў Дзмітрый Крутой.
Пакуль пазіцыі бакоў ўзгоднены на 80%, але астатняя частка пытанняў носіць прынцыповы характар. Па словах міністра, да пачатку снежня, калі будзе адзначацца 20-годдзе Саюзнай дзяржавы, даручана распрацаваць праграму паглыблення інтэграцыі і дарожную карту па яе выкананні. Акрамя таго, пастаўлена задача дасягнуць прынцыповых пагадненняў для вырашэння бягучых пытанняў, у першую чаргу па цане на газ
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/lukashenko-i-putin-vyrabotali-novye-initsiativy-po-uglubleniju-integratsii-mezhdu-belarusjju-i-rossiej-355404-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya