Кампанія Mercedes-Benz прадставіла абноўленыя красоверы GLC і GLC Coupe ў мадыфікацыі AMG 43.
Аўтамабілі атрымалі новую оптыку, фірмовую рашотку радыятара, спартыўныя бамперы і парогі, а таксама выхлапную сістэму з авальнымі патрубкамі. У абсталяванне ўвайшлі лічбавая панэль прыбораў, новая мультымедыйная сістэма MBUX, спартыўныя руль і сядзенні, а таксама асаблівыя варыянты аздаблення інтэр'еру, паведамляе kommersant.ru [1].
Красоверы абсталёўваюцца 3-літровымі бензінавымі турбарухавікамі V6, магутнасць якіх была павялічана да 390 к.с. Рухавік спалучаецца з 9-ступеністай аўтаматычнай каробкай перадач і поўным прывадам. У базавае абсталяванне ўключана адаптыўная пнеўмападвеска.
Прэм'ера базавых версій абноўленага Mercedes-Benz GLC і Mercedes-Benz GLC Coupe адбылася ў пачатку 2019 года.
Спасылкі
[1] https://www.kommersant.ru/doc/4033999
[2] https://zviazda.by/be/tags/mercedes