Экспрэсны маршрут № 1051-ТК "Камароўскі рынак - ст. Ждановічы" зменіць схему руху з 1 жніўня, піша [1] агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на Мінгарвыканкам.
Карэкціроўкі адбудуцца на ўчастку ад прыпынку "Будаўніча-выставачны комплекс" да прыпынку "2-я гарадская дзіцячая бальніца": у абодвух напрамках транспарт будзе праходзіць па вул. Ціміразева, у мікрараён Лебядзіны заязджаць не будзе.
Прыпынкі "Мястроўская", "Княгінінская", "Ільянская" адменяць.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/shema-dvizheniya-marshrutki-1051-tk-izmenitsya-s-1-avgusta/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ruh-transpartu
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsktrans-2